Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 красавіка 2020, 09:00

Агульная колькасць хворых на COVID-19 у свеце перавысіла 1,6 млн

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 1,6 млн, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на даныя амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе ўласныя падлікі.

Згодна з апошнімі данымі, ахвярамі каранавіруснай інфекцыі ў свеце сталі ўжо 95 699 чалавек. Колькасць тых, хто паправіўся, набліжаецца да 355 тыс.

У ЗША за мінулыя суткі ахвярамі COVID-19 сталі 1 904 чалавекі. Гэта на 61 менш, чым на дзень раней. Усяго ад звязаных з каранавірусам ускладненняў памерлі 16 672 чалавекі. Суткі таму гэта лічба складала 14 768 чалавек. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам дасягнула 465 тыс., паправіліся больш за 25 тыс. чалавек.

У чацвер, 9 красавіка, споўнілася 100 дзён першаму паведамленню СААЗ аб выпадках заражэння каранавірусам новага тыпу ў Кітаі, нагадалі ў арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі