Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2018, 13:29

Аднаразовы пластыкавы посуд забароняць у ЕС з 2021 года

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт Еўрапарламента (ЕП) па навакольным асяроддзі прагаласаваў за забарону на выкарыстанне ў Еўрасаюзе з 2021 года пэўных аднаразовых пластыкавых вырабаў, у прыватнасці, посуду. Аб гэтым паведамляе тэлеканал "МІР 24" са спасылкай на сайт ЕП.

Чакаецца, што забарона будзе распаўсюджвацца на аднаразовы посуд, сталовыя прыборы, саломінкі для напіткаў, ватныя палачкі, а таксама пластыкавыя мацаванні для паветраных шароў. Акрамя таго, плануецца абмежаваць выкарыстанне пластыкавых упаковак для ежы на вынас у кафэ.

На гэтыя вырабы прыпадае больш як 70 працэнтаў марскога смецця. Выкарыстанне некаторых іншых вырабаў у Еўрасаюзе, якім няма альтэрнатывы, прапануецца скараціць да 2025 года.

Ініцыятывы камітэта будуць вынесены на галасаванне пленарнай сесіі Еўрапарламента, якая адбудзецца 22-25 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі