Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 жніўня 2019, 11:54

Адміністрацыя ЗША замарозіла частку фондаў для дапамогі замежным дзяржавам

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя ЗША замарозіла частку выдзеленых Кангрэсам сродкаў, прызначаных для аказання дапамогі замежным дзяржавам, паведамляе тэлекампанія СNN.

Дзяржаўны дэпартамент і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці вывучаць, колькі сродкаў цяпер знаходзіцца на гэтых рахунках і як яны расходуюцца. Разам з тым іх неабходна выкарыстаць да 30 верасня да завяршэння фінансавага года, інакш тэрмін дзеяння дазволу на іх выкарыстанне скончыцца.

Аб'ём фондаў, пра якія ідзе размова, можа складаць ад $2 да $4 млрд. Сродкі павінны быць зрасходаваны на фінансаванне міжнародных арганізацый, міжнародных міратворчых місій, барацьбу з наркотыкамі, ахову здароўя, дапамогу ў развіцці, а таксама садзейнічанне ўзброеным сілам замежных дзяржаў і дапамогу дзяржавам у Еўропе, Еўразіі і Цэнтральнай Азіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі