Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2020, 13:40

Аб'ём сусветнага гандлю з-за пандэміі можа знізіцца на трэць

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём сусветнага гандлю, згодна з прагнозамі экспертаў, у выніку пандэміі можа зменшыцца на трэць. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на адкрыцці сустрэчы міністраў замежных спраў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), паведамляе карэспандэнт ТАСС.

"Ключавой задачай з'яўляецца пераадоленне сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі. Вырашэннем гэтай задачы на нацыянальным узроўні займаюцца ўсе нашы краіны. Згодна з прагнозамі, аб'ём сусветнага гандлю да канца бягучага года можа знізіцца на 13 працэнтаў пры аптымістычным сцэнарыі, а пры дрэнным - больш як на 30 працэнтаў", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Паводле слоў міністра, пад пагрозай знаходзяцца існуючыя ланцужкі паставак, інвестыцыйныя і фінансавыя абмены. "Усё гэта можа прывесці да пагаршэння ўмоў жыцця насельніцтва. Улічваючы маштабы негатыўных з'яў, лічым, што справіцца з імі паасобку нікому не ўдасца, патрабуюцца ўзгодненыя, скаардынаваныя дзеянні", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

Кіраўнік МЗС РФ нагадаў, што пэўныя дамоўленасці былі дасягнуты 26 сакавіка на пазачарговым саміце G20 у фармаце відэаканферэнцыі, таксама прапрацоўваюцца меры ў рамках іншых шматбаковых рэгіянальных фарматаў. "Лічым, што ШАС не можа заставацца ўбаку ад гэтых працэсаў. Было б нядрэнна прадумаць, як максімальна эфектыўна выкарыстаць патэнцыял Праграмы шматбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС да 2035 года", - заявіў кіраўнік расійскага МЗС.

Міністр адзначыў, што гэту праграму можна выкарыстоўваць у рабоце па нейтралізацыі сацыяльна-эканамічных наступстваў каранавіруснай інфекцыі. "Маю на ўвазе такія раздзелы гэтай праграмы, якія датычацца транспартна-транзітнай, інфраструктурнай, сельскагаспадарчай і іншых галін. Запатрабаванай бачыцца таксама задача паскарэння пераходу на нацыянальныя валюты ва ўзаемных разліках", - дадаў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі