Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2021, 09:17

ААН: за апошнія паўстагоддзя з-за засухі загінулі 650 тыс. чалавек

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Засухі сталі прычынай смерці 650 тыс. чалавек у свеце за апошнія паўстагоддзя, звыш 577 тыс. чалавек загінулі ў час штормаў. Гэтыя даныя апублікавала сёння Сусветная метэаралагічня арганізацыя (СМА), якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, паведамляе ТАСС.

"З 10 буйнейшых катастроф да найбольшай колькасці смярцей за апошнія 50 гадоў прывялі засухі (650 тыс. загінулых), штормы (577 232), паводкі (58 700) і экстрэмальныя тэмпературы (55 736)", - сведчаць даныя СМА.

Што датычыцца выкліканага катастрофамі эканамічнага ўрону, у першую дзясятку ўвайшлі штормы ($521 млрд долараў) і паводкі ($115 млрд). Бедствы, якія маюць дачыненне да клімату, надвор'я і вады, сталі прычынай 45 працэнтаў усіх смярцей і 74 працэнтаў сумарнага эканамічнага ўрону, звязанага з катастрофамі.

Як заявіў генеральны сакратар СМА Петэры Таалас, звязаныя з надвор'ем, кліматам і вадой рызыкі становяцца ўсё больш частымі і інтэнсіўнымі з-за змянення клімату. У прыватнасці, паводле яго слоў, перыяды моцных дажджоў усё ў большай ступені нясуць на сабе адбітак змянення клімату. У атмасферы, якая награваецца, больш вільгасці, што прыводзіць да павелічэння ападкаў у час штормаў і павышае рызыку паводак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі