МЗС Беларусі ўручыла ноту літоўскаму дыпламату ў сувязі з аднабаковым закрыццём Літвой граніцы без паведамлення
У Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 27 кастрычніка быў
выкліканы часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы
Беларусь Эрыкас Вілканецас, якому была ўручана нота пратэсту ў сувязі з
чарговым аднабаковым закрыццём граніцы з боку Літоўскай Рэспублікі,
ажыццёўленым без якога-небудзь папярэдняга паведамлення.