У чым сэнс акцыі "Тыдзень мабільнасці"? І як мы можам зрабіць навакольнае асяроддзе чысцей?
Тыдзень мабільнасці ў сталіцы пачаўся 16 верасня з велапрабегу ад гасцініцы "Аква-Мінск" да стэлы "Мінск - горад-герой". На працягу сямі дзён у раёнах горада запланаваны розныя адукацыйныя лекцыі, інфармацыйныя гадзіны. Таксама мінчанам прапануюць далучыцца да акцыі "На работу на веласіпедзе". Будуць працаваць пункты, дзе веласіпедыстаў пачастуюць фруктамі.