Вада 19 градусаў, вецер адносіць на некалькі кіламетраў! АСВОД нагадаў правілы бяспекі на вадзе
Ночы ў Беларусі становяцца халаднейшымі, а разам з імі і вадаёмы. Тэмпература вады на Камсамольскім возеры ў Мінску панізілася ўжо да 19 градусаў. Таксама не варта забываць, што каля рэк і азёр парывы ветру мацнейшыя. Гэта перашкаджае бяспечнаму сплаву на сапбордах або байдарках. АСВОД нагадаў правілы бяспекі на вадзе.