Аляксандр Лукашэнка таксама глядзеў канцэрты рэспубліканскага фестывалю "Беларусь - мая песня", якія трансліраваліся па тэлеканале
"Беларусь 3". Пасля прагляду гэтых канцэртаў Прэзідэнт быў пад уражаннем, адзначаў
асобныя нумары, узровень гэтых канцэртаў, які аказаўся вельмі высокім.
"Так і нарадзілася ідэя сабраць лепшае з гэтых канцэртаў у адзін вялікі
творчы праект", - падзялілася падрабязнасцямі Наталля Эйсмант.