Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2022, 10:15

Заключны этап фіналу турніру "Мяч над сеткай" фінішаваў у Мінску

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся чарговы сезон рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Па выніках апошняга фінальнага этапу ў дзвюх узроставых катэгорыях першынствавалі выхаванцы СДЮШАР ВК "Мінск" - дзяўчаты 2010 года нараджэння і юнакі 2007 года нараджэння. У турніры юнакоў 2008 года нараджэння лепшымі сталі валейбалісты ЦАР Жлобіна, а сярод дзяўчат гэтага ўзросту перамогу атрымалі спартсменкі наваполацкай СДЮШАР нумар 2.

Усе тры фінальныя туры ў гэтым сезоне адбыліся на пляцоўцы сталічнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Прэзідэнцкі спартыўны клуб, пад эгідай якога праходзіць дзіцяча-юнацкая валейбольная ліга, арганізаваў для ўсіх фіналістаў насычаную культурна-забаўляльную праграму. У перапынках паміж гульнямі каманды наведалі Мінскі заапарк, а таксама акунуліся ў атмасферу свята з шоу "Адзіная планета" ў дэльфінарыі "Нэма".

Турнір "Мяч над сеткай" дапамагае на ранніх этапах знаходзіць таленавітых валейбалістаў, дае дзецям бясцэнны спаборніцкі вопыт. Па сутнасці, гэта дзіцячы варыянт чэмпіянату краіны з усімі атрыбутамі дарослага. Арганізуюць спаборніцтвы Беларуская федэрацыя валейбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Міністэрства спорту і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі