Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 лістапада 2018, 13:16

За тур да фінішу групавога этапу вядома палавіна ўдзельнікаў 1/16 фіналу ЛЕ

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля матчаў 5-га тура футбольнай Лігі Еўропы вызначыліся 16 з 32 удзельнікаў плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З групы L, у якой гуляе барысаўскі БАТЭ, у 1/16 фіналу ўпэўнена выйшаў лонданскі "Чэлсі", які атрымаў перамогі ва ўсіх пяці праведзеных матчах. На другую пуцёўку прэтэндуюць усе астатнія ўдзельнікі гэтага квартэта. Каб прабіцца ў плэй-оф, барысаўчанам трэба 13 снежня перамагчы ў Салоніках грэчаскі ПАОК, якому яны ўступілі ў Барысаве з лікам 1:4. У другім паядынку 6-га тура венгерскі "Відзі" прыме ў Будапешце футбалістаў "Чэлсі". Становішча каманд перад апошнімі гульнямі такое: "Чэлсі" - 15 ачкоў, БАТЭ - 6, "Відзі" - 6, ПАОК - 3.

Акрамя "Чэлсі" ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы выйшаў яшчэ адзін прадстаўнік англійскай сталіцы "Арсенал", а таксама расійскі "Зеніт" (Санкт-Пецярбург), украінскае "Дынама" (Кіеў), нямецкія "Баер" (Леверкузэн) і "Айнтрахт" (Франкфурт), італьянскі "Лацыа" (Рым), іспанскі "Бетыс" (Севілья), аўстрыйскі "Зальцбург", швейцарскі "Цюрых", харвацкае "Дынама" (Заграб), партугальскі "Спортынг" (Лісабон), турэцкі "Фенербахчэ" (Стамбул). Да іх таксама далучацца прадстаўнікі Лігі чэмпіёнаў, якія ўжо забяспечылі сабе трэція месцы ў сваіх групах: бельгійскі "Бруге", іспанская "Валенсія", партугальская "Бенфіка" (Лісабон).

Астатнія 16 удзельнікаў плэй-оф Лігі Еўропы стануць вядомы пасля заключных паядынкаў групавой стадыі абодвух кантынентальных турніраў.

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў ужо выйшлі англійскія "Манчэстэр Сіці" і "Манчэстэр Юнайтэд", іспанскія "Барселона", "Атлетыка" (Мадрыд) і "Рэал" (Мадрыд), італьянскія "Ювентус" (Турын) і "Рома", нямецкія "Баварыя" (Мюнхен), "Барусія" (Дортмунд) і "Шальке" (Гельзенкірхен), галандскі "Аякс" (Амстэрдам) і партугальскі "Порту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі