Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2019, 09:01

Восем хакеістаў "Шахцёра" выкліканы ў зборную Беларусі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем ігракоў з хакейнага клуба "Шахцёр" выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ).

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Андрэй Сідарэнка запрасіў на трэніроўкі варатара Міхаіла Карнавухава, абаронцаў Ілью Сушко і Данііла Бокуна, нападаючых Віктара Туркіна, Віктара Боўбеля, Арцёма Дзямкова, Ілью Камбовіча і Ілью Літвінава.

Работу ў кэмпе пачалі ўжо форварды "Дынама-Маладзечна" Андрэй Бялевіч і Вячаслаў Грэцкі.

Па просьбе клубаў салігорскага "Шахцёра" і маладзечанскага "Дынама" серыя за бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі перанесена ФХБ і пачнецца 8 красавіка ў Салігорску. У час падрыхтоўкі да сусветнага хакейнага форуму ў Казахстане, які стартуе 29 красавіка, зборная Беларусі правядзе два выставачныя матчы 5 і 6 красавіка супраць алімпійскай каманды Расіі. У пятніцу сустрэча пачнецца ў 20.00, у суботу - у 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі