Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2020, 12:34

Вольга Гаварцова стала пераможцай турніру ў ЗША

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйграла турнір ITF у амерыканскім Нікаласвіле з прызавым фондам $100 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку беларуска абыграла ў двух сэтах прадстаўніцу ЗША Клер Лю - 6:4, 6:4.

Сёння на турніры катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам $2,6 млн у Дубаі беларуска Аляксандра Сасновіч у матчы за выхад у асноўную сетку сустрэнецца з румынкай Анай Богдан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі