Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2020, 09:23

"Вітэн", ВРЗ, "Сталіца" і БЧ перамаглі ў 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх стартавых паядынках чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе перамог дабіліся госці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы 21 мая аршанскі "Вітэн" абыграў у Жлобіне светлагорскі ЦКК з сухім лікам 3:0.

Гомельскі ВРЗ у Мінску ўзяў верх над "Дарожнікам" з рэзультатам 3:1. Мінская "Сталіца" выйграла на выездзе ў "Барысава-900" - 4:1, а ў Гродне мясцовае "УУС-Дынама" прайграла гомельскаму БЧ з лікам 2:5.

Чвэрцьфінальныя сустрэчы ў адказ пройдуць 24 мая. Паўфінальныя серыі да дзвюх перамог адной з каманд стартуюць 28 мая, фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул да трох перамог пачнецца 7 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі