Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2021, 11:15

Вікторыя Азаранка прабілася ў 1/4 фіналу турніру ў Мельбурне

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова пачала выступленне на турніры Champions Trophy ў аўстралійскім Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу экс-першая ракетка планеты перамагла ў трохсэтавым паядынку 1/8 фіналу казахстанскую тэнісістку Юлію Пуцінцаву (28) - 6:4, 1:6, 11:9. У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж амерыканкай Бетані Матэк-Сандс (339) і эстонкай Анет Кантавейт (23).

На мужчынскім турніры Murray River Open беларус Ягор Герасімаў (78) згуляе ў 1/8 фіналу з прадстаўніком Канады Феліксам Ажэ-Альясімам (21). У першым раўндзе Ягор Герасімаў перамог паўднёваафрыканскага тэнісіста Лойда Харыса (90) - 6:3, 7:5, а потым выйграў у венгра Мартана Фучавіча (55) - 6:3, 1:6, 6:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі