Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2019, 19:58

Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў швейцарскім горадзе Лугана

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (65-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду на турніры ў швейцарскім Лугана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў трохсэтавым паядынку 1/16 фіналу беларуска перайграла венгерскую тэнісістку Рэку-Луцу Яні (309) - 6:2, 2:6, 6:2. Наступнай саперніцай Веры Лапко будзе расіянка Яўгенія Родзіна (69).

У парным разрадзе Вера Лапко і Мэндзі Мінела з Люксембурга выйшлі ў чвэрцьфінал, абыграўшы расійска-індыйскі тандэм Кацярына Яшына / Пратана Тамбарэ - 6:3, 6:2.

Турнір на грунтавых кортах Лугана, агульны прызавы фонд якога складае $250 тыс., завершыцца 14 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі