Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2019, 11:49

Валейбалісты Беларусі прайгралі Латвіі пры падрыхтоўцы да старту ў Еўралізе

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі прайгралі Латвіі ў гасцявым таварыскім матчы з лікам 2:3 (23:25, 25:17, 21:25, 26:24, 12:15) у час падрыхтоўкі да старту ў элітным дывізіёне Еўралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары пляцоўкі згулялі ў нападзенні больш паспяхова за падапечных Віктара Бекшы. Беларусы таксама не справіліся з дзеяннямі ў прыёме мяча і абароне.

Фота Беларускай федэрацыі валейбола'

Некалькі вядучых ігракоў (Павел Аўдачэнка, Станіслаў Забароўскі) з-за траўмаў не змаглі прыняць удзел у гульні. Далучыўся да зборнай Раман Аплевіч, які прапусціў пачатак трэніровачнага збору, але згуляў у спарынгу.

Другі матч паміж Латвіяй і Беларуссю будзе згуляны 18 мая ў Екабпілсе.

Першы матч у элітным дывізіёне Еўралігі Беларускія валейбалісты правядуць у Мінску на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" 26 мая супраць сапернікаў з Чэхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі