Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2020, 11:17

Украінскі абаронца Андрэй Бацула папоўніў рады ФК "Дынама-Мінск"

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскі абаронца Андрэй Бацула папоўніў склад ФК "Дынама-Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

28-гадовы ўкраінец перайшоў у мінскае "Дынама" з бельгійскай каманды "Кортрэйк" на правах гадавой арэнды. Да гэтага Андрэй Бацула гуляў ва ўкраінскіх клубах "Крэмень" (Крамянчуг), кіраваградскай "Зорцы" і "Александрыі", пасля чаго ў 2018 годзе перабраўся ў "Кортрэйк".

10 чэрвеня кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў 31-гадовы расійскі галкіпер Яўген Памазун.

Пасля 12 тураў чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" займае 8-е месца, набраўшы 16 ачкоў. Наступны матч дынамаўцы правядуць 13 чэрвеня на сваёй арэне супраць мазырскай "Славіі", якая знаходзіцца на 10-й пазіцыі ў турнірнай табліцы, маючы 15 заліковых балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі