Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 студзеня 2020, 10:09

У Беларусі гатовы разглядаць магчымасць арганізацыі любых мерапрыемстваў пад эгідай МАК - Віктар Лукашэнка

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У час перагавораў Віктар Лукашэнка адзначыў ролю Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у падтрымцы сусветнага спорту. Абодва кіраўнікі ўжо сустракаліся раней на мерапрыемствах ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску, на палях 48-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Польшчы і выказалі гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння.

"На сустрэчы ў Варшаве мы абмяркоўвалі з вамі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў спорце вышэйшых дасягненняў. Пасля кансультацый са спартыўнай грамадскасцю ў Беларусі заўважу, што мы гатовы разглядаць магчымасць арганізацыі любых мерапрыемстваў пад эгідай МАК", - сказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.

Томас Бах адзначыў, што зноў рады бачыць беларускую дэлегацыю і звярнуў увагу на сімвалічнае месца правядзення сустрэчы: кабінет у будынку МАК, які мае імя Хуана Антоніа Самаранча, аднаго з выдатных прэзідэнтаў арганізацыі з 1980 па 2001 год.

"Беларусь шмат увагі ўдзяляе спорту, - сказаў Томас Бах. - Вы правялі ў мінулым годзе адзін з самых маштабных спартыўных форумаў - ІІ Еўрапейскія гульні. Асабіста прысутнічаў на некаторых спартыўных мерапрыемствах і ўрачыстай цырымоніі закрыцця. Беларускі бок бліскуча справіўся з правядзеннем гульняў. Упэўнены, і ІІІ зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні падораць юным беларусам шмат станоўчых эмоцый".

Беларуская дэлегацыя правяла таксама сустрэчы з кіраўнікамі дэпартаментаў МАК па розных напрамках і іншых структурных падраздзяленняў арганізацыі. На заканчэнне афіцыйнага візіту ў МАК наведала Алімпійскі музей, у якім сабрана больш за 10 тыс. экспанатаў з усяго свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі