Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Цэны на білеты II Еўрапейскіх гульняў будуць даступнымі

Спорт 06.11.2018 | 14:59
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на білеты II Еўрапейскіх гульняў будуць даступнымі. Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максім Кашкалда.

Білеты катэгорыі
Білеты катэгорыі "STANDART"'

"Самы даступны білет на спартыўныя мерапрыемствы будзе каштаваць Br5, самы дарагі - Br50", - адзначыў Максім Кашкалда.

Цана білетаў на цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў будзе аб'яўлена дадаткова. Максім Кашкалда адзначыў, што агульны перадзаказ білетаў на II Еўрапейскія гульні 2019 года склаў больш за 46 тыс., партнёры і спонсары Еўрапейскіх гульняў ужо выкупілі звыш 7 тыс. білетаў. Арганізатары разлічваюць на 375 тыс. месцаў з магчымасцю павелічэння да больш як 500 тыс. у залежнасці ад попыту і папулярнасці відаў спорту.

Напрыклад, цана наведвання спаборніцтваў па баскетболе 3х3, пляжным футболе складзе ад Br10 да Br50. Барацьбу і лёгкую атлетыку можна будзе наведаць, аддаўшы за білет ад Br7 да Br30, стральбу з лука - ад Br5 да Br15.

Рэалізацыя білетаў будзе праходзіць у некалькі этапаў. Білеты на спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў паступяць у продаж 1 снежня 2018 года і пачнуць рэалізоўвацца на тэрыторыі Беларусі праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by, а таксама ў больш як 400 касах сеткі партнёра афіцыйнага білетнага аператара-кампаніі "Ticketpro". 1 снежня 2018 года білеты паступяць у продаж і ў Еўропе праз афіцыйных рэселераў (аператараў і агентаў). Па такой сістэме грамадзяне Беларусі і іншых еўрапейскіх краін іх змогуць купіць да 28 лютага 2019 года.

Другі этап запланаваны на 1 сакавіка 2019 года. Білеты на Еўрапейскія гульні праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by змогуць набыць усе жадаючыя з любой краіны. У канцы мая 2019 года пройдзе трэці этап продажаў. Каля 20 працэнтаў білетаў плануецца рэалізаваць за мяжой.

Білеты цырымоніі адкрыцця
Білеты цырымоніі адкрыцця'

Білеты цырымоніі закрыцця
Білеты цырымоніі закрыцця'

Білеты катэгорыі
Білеты катэгорыі "VIP"'

Дадаткова будзе распрацавана VIP-праграма гасціннасці, цэны на якую будуць агучаны ў лютым.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 9 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.