Ігнат Галавацюк
27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" стартаваў міжнародны турнір па канькабежным спорце Кубак Садружнасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць мацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі. Першым відам праграмы сталі забегі на дыстанцыі 500 м. У мужчын лідар нашай каманды Ігнат Галавацюк заняў другое месца з рэзультатам 35,12 сек., уступіўшы толькі расіяніну Цімуру Карамаву (34,94). Тройку прызёраў замкнуў Віктар Муштакоў з Расіі.

У жаночым турніры на п'едэстал падняліся адразу дзве прадстаўніцы Беларусі: Ганна Дамарацкая з часам 37,80 сек. заваявала серабро, а Кацярына Гагіева - бронзу (38,46). Перамогу атрымала мацнейшая спрынтарша Расіі Дар'я Качанава (37,70). Далей у праграме пятніцы на Кубку Садружнасці - спаборніцтвы на дыстанцыі 1500 м.-0-
Фота Віталя Піваварчыка