Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2024, 18:37

Фінансаванне інвестпраектаў і падтрымка экспарту. Галоўчанка аб задачах Банка развіцця ў 2025 годзе

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў задачы на 2025 год у час пасяджэння наглядальнага савета Банка развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы традыцыйна ў снежні на вочным пасяджэнні наглядальнага савета разглядаем дакументы, у адпаведнасці з якімі Банк развіцця будзе працаваць у наступным годзе. Гэта асноўныя паказчыкі дзейнасці на 2025 год, каштарыс даходаў і расходаў, каштарыс капітальных укладанняў. Папярэднія вынікі работы Банка развіцця ў бягучым годзе ўжо ў прынцыпе зразумелыя. Папрашу ў дакладзе таксама спыніцца на гэтых выніках, таму што ад базавых значэнняў бягучага года залежыць і фарміраванне сістэмы паказчыкаў на наступны год", - сказаў Раман Галоўчанка.

Гэтыя паказчыкі ўвязаны з важнейшымі параметрамі развіцця краіны, якія вызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы на 2025 год. "Нагадаю, гэта рост ВУП на 4,1 працэнта, экспарту - на 5,4 працэнта, інвестыцый у асноўны капітал - на 7,8 працэнта. Захаванне высокіх тэмпаў эканамічнага росту прадугледжвае і напружанае мабілізуючае заданне для ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы ўрада, уключаючы і Банк развіцця. Для ўсёй нашай эканамічнай сістэмы гэтыя заданні змешчаны ў зацверджаным урадам плане сацэканамразвіцця на 2025 год. Таму сёння асноўная задача - гэта ацаніць, наколькі асноўныя паказчыкі, якія прапануюцца да зацвярджэння наглядальнаму савету, адпавядаюць пастаўленым перад банкам задачам. Асабліва трэці паказчык - інвестыцыі ў асноўны капітал. Для банка гэта павелічэнне рэсурснай падтрымкі інвестыцыйнай дзейнасці", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе колькасць прафінансаваных банкам праектаў істотна вырасла. Чакаецца, што ў 2025 годзе дынаміка інвестыцыйнай падтрымкі павінна не толькі захавацца, але і прырасці.

Яшчэ адзін стратэгічны блок - гэта падтрымка экспарту. "Задача перад усімі стаіць даволі напружаная з улікам няпростых працэсаў, што адбываюцца ў эканоміцы краін - асноўных гандлёвых партнёраў. Таму нарошчванне экспарту патрабуе і адпаведнай фінансавай падтрымкі", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі