Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2021, 19:24

"Тарпеда-БелАЗ" і "Нёман" перамаглі ў матчах турніру ў Жодзіне

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На штучным полі жодзінскага стадыёна "Тарпеда" стартаваў традыцыйны перадсезонны турнір "Белазавец-2021", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку 1-й групы гаспадары спаборніцтваў футбалісты "Тарпеда-БелАЗ" перамаглі "Слуцк" з лікам 2:0. У другой гульні гродзенскі "Нёман" быў мацнейшы за "Іслач" з Мінскага раёна - 3:1.

У другім папярэднім квартэце першыя гульні адбудуцца 2 лютага. Тут выступяць прадстаўнікі 1-й лігі нацыянальнага чэмпіянату - дзяржынскі "Арсенал", мінскія "Крумкачы" і бабруйская "Белшына", а таксама дубліруючы склад мінскага "Дынама". Пасля завяршэння групавога этапу адбудуцца стыкавыя матчы за падагульняючыя месцы.

Год таму ў вырашальным паядынку гэтага турніру футбалісты "Слуцка" перамаглі "Смалявічы" з лікам 3:1, а ў гульні за 3-е месца гродзенскі "Нёман" перамог "Віцебск" у серыі пасляматчавых пенальці - 5:4 (асноўны час - 0:0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі