Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2022, 15:24

Сусветны жаночы хакейны матч упершыню пройдзе ў Беларусі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі ўпершыню далучаецца да Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) у правядзенні Сусветнага жаночага хакейнага матча - Global Girls Game, паведамляе прэс-служба ФХБ.

Сусветны жаночы хакейны матч праходзіць у фармаце процістаяння "сініх" і "белых", кожны год у праекце ўдзельнічаюць больш за 40 краін з Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі і Акіяніі. У кожнай краіне каманды "сініх " і "белых" гуляюць адзін супраць аднаго, закінутыя ў матчах шайбы суміруюцца. Агульная перамога дастаецца камандзе, на рахунку якой будзе больш галоў.

"Жаночы хакей - асаблівы від спорту, які дае магчымасць дзяўчатам па ўсім свеце далучыцца да адной з самых дынамічных і захапляльных гульняў, - адзначыў старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч. - Гэта параўнальна малады від спорту, але яго папулярнасць па ўсім свеце расце. І сёння нам хацелася б даць магчымасць дзяўчатам з Беларусі, якія займаюцца хакеем цяпер ці вучыліся раней, але гатовы вярнуцца з новымі сіламі і магчымасцямі, шанц разам з намі стаць на новы шлях развіцця жаночага хакея ў нашай краіне".

Матч адбудзецца ў Гродне 6 сакавіка, час пачатку гульні будзе аб'яўлены пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі