Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2021, 11:00

Шантаровіч: не трэба пасыпаць галаву попелам

3 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер беларускай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч назваў вынікі сённяшніх фіналаў прагназуемымі і адзначыў высокую канкурэнцыю ў вырашальных заездах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускія весляры выступілі ў двух фіналах, засталіся без узнагарод, але пасыпаць галаву попелам не трэба. Многія каманды-фаварыты пакуль без узнагарод. Хоць новазеландкі, прызнаю, - прыгажуні! Кубінцы як прыгожа ў каноэ выйгралі! Турнір у Токіа толькі стартаваў, чакаем жаночую байдарку ў адзіночцы на 500 м, на 1000 м байдарку-двойку ў мужчын, Алена Наздрова пачне 4 жніўня кваліфікацыю ў каноэ на 200 м. Гульні прадаўжаюцца, і далей тут на вяслярным канале будзе яшчэ больш цікава", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі