Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2022, 11:03

"Шахцёр" і "Будаўнік" за крок ад фіналу чэмпіянату Беларусі па валейболе

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты "Шахцёра" і "Будаўніка" атрымалі другія перамогі ў паўфінале плэй-оф чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны краіны з Салігорска ў гасцях абыгралі "Легіён" з Абухава - 3:0 (25:13, 25:18, 25:14). Першая гульня процістаяння таксама засталася за "Шахцёрам" (3:1), ад выхаду ў чарговы нацыянальны фінал гарнякоў аддзяляе ўсяго адна вікторыя.

Таксама з лікам 2:0 "Будаўнік" павёў у серыі супраць гомельскай "Энергіі". Як і ў стартавым матчы паміж камандамі, справа дайшла да вырашальнага пятага сэта. У час партыі ігракі "Будаўніка" адыгралі ў гамяльчан адразу шэсць матчболаў і ў выніку вырвалі перамогу - 3:2 (25:23, 19:25, 29:31, 25:21, 22:20).

Трэція матчы ў гэтых парах адбудуцца 26 сакавіка ў Салігорску і Мінску адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі