Фота з архіва
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паядынкі ў чатырох гарадах краіны ў аўторак прадоўжылі праграму рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона 2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Другая каманда чэмпіянату "Юнацтва" гасцявала ў "Брэста", які падышоў да гэтага матчу з серыяй з шасці перамог запар. Ужо ў першым перыядзе мінчане паставілі гаспадароў на мяжу паражэння, закінуўшы тройчы за шэсць хвілін, аўтарам дубля стаў легендарны Аляксандр Кітараў. У далейшым хакеісты сталічнага клуба трапілі ў вароты яшчэ тры разы, узамен атрымаўшы толькі адну шайбу. У выніку разгромная вікторыя "Юнацтва" з лікам 6:1, сталічны клуб скараціў адставанне ад лідзіруючага "Дынама-Маладзечна" да аднаго ачка.
Паралельна ў Салігорску "Шахцёр" прымаў "Хімік". На другі перапынак навапалачане ішлі з перавагай чатыры галы, але ў заключнай трэці "гарнякам" удаўся ўражальны камбэк. На працягу чатырох хвілін па разе вызначыліся Павел Ажгірэй, Фёдар Пышкайла і Мікіта Галубцоў, а затым Сяргей Дрозд перавёў матч у авертайм. Дадатковы адрэзак не выявіў лепшага, а ў серыі булітаў дакладней быў "Шахцёр" - у выніку 5:4. Салігорскі клуб выйграў чацвёрты матч запар, у "Хіміка" такая ж серыя, але з паражэнняў.
На поўдні краіны адбылося "палескае дэрбі" паміж "Гомелем" і "Металургам". Асноўны час паядынку закончыўся ўнічыю 1:1, а ў авертайме перамогу "рысям" прынёс Антон Елісеенка. Дзякуючы гэтаму поспеху падапечныя Уладзіміра Копаця на адзін бал абышлі "ваўкоў" у турнірнай табліцы: "Гомель" - чацвёрты, жлабінчане дзеляць пятае месца з "Брэстам". Таксама "Віцебск", які ідзе трэцім экстралізе, не без цяжкасці адолеў "Ліду" (2:1), набраўшы ачкі ў восьмай гульні запар.-0-