Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2021, 15:20

Сасновіч не выйшла ў 1/8 фіналу на тэнісным турніры ў Мельбурне

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (92-і нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла на турніры Phillip Island Trophy ў Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім трохсэтавым паядынку 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска ўступіла прадстаўніцы Аўстраліі Габрыэле Да Сілве Фік (566) - 3:6, 6:2, 6:7 (6:8). Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 15 хвілін. У матчы за выхад у чвэрцьфінал аўстралійка сустрэнецца з чэшкай Марыяй Баўзкавай (50). У першым раўндзе Аляксандра Сасновіч абыграла амерыканскую тэнісістку Ларэн Дэвіс (80) - 6:3, 6:2.

У парным разрадзе беларускі дуэт Аляксандра Сасновіч / Вера Лапко ў першым крузе выйграў у аўстралійскага тандэма Дэстані Айава / Шарлот Кемпенаерс-Поч - 6:0, 6:4 , а ў 1/8 фіналу згуляюць з амерыканскім тандэмам Кейтлін Крысціян / Сабрына Сантамарыя.

Турнір Phillip Island Troohy, прызавы фонд якога складае $ 235,2 тыс., фінішуе 19 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі