Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лютага 2021, 10:28

Сабаленка прайграла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Мельбурне

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршыла выступленне на турніры Gippsland Trophy ў аўстралійскім Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу сёмая ракетка свету ў 1/16 фіналу ўступіла ў трохсэтавым паядынку эстонскай тэнісістцы Каі Канэпі, якая займае 94-е месца ў рэйтынгу WTA - 1:6, 6:2, 1:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 45 мінут.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (90-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у матчы 1/16 фіналу сустракаецца з румынкай Ірынай Бегу (79). У першым раўндзе Сасновіч выйграла ва ўкраінкі Лесі Цурэнка (148) - 3:6, 6:4, 6:4.

На старце парнага разраду турніру Yarra Valley Classic Аляксандра Сасновіч і ўкраінка Марта Касцюк згуляюць з амерыканскім дуэтам Эйжа Мухамад / Джэсіка Пегула.

На мужчынскім турніры Murrey River Open Ягор Герасімаў (78) у паядынку першага раўнда перамог у дзвюх партыях паўднёваафрыканскага тэнісіста Лойда Харыса (90) - 6:3, 7:5. У 1/16 фіналу беларус сустрэнецца з венграм Мартанам Фучавічам (55).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі