Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2019, 12:41

Сабаленка і Мертэнс адолелі Азаранка і Барці ў фінале парнага разраду US Open, выйграўшы свой першы турнір серыі "Вялікага шлема"

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі пераможцамі парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, перамогшы ў двух сэтах беларуска-аўстралійскі тандэм Вікторыя Азаранка / Эшлі Барці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая партыя фінальнага матчу прайшла ў роўнай барацьбе, але ў канцоўцы нервы былі мацнейшыя ў Арыны Сабаленка і Элізэ Мертэнс, якія перамаглі 7:5. У другім сэце саперніцы па чарзе выходзілі наперад, Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці былі блізкія, каб аднавіць парытэт - вялі 5:4, але потым зноў больш паспяховымі былі Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс, якія зноў выйгралі з вынікам 7:5. Для Арыны Сабаленка гэта першы тытул на турнірах серыі "Вялікага шлема".

Таксама ўпершыню тытул выйграла 19-гадовая канадская тэнісістка Б'янка Андрэеску, якая перамагла ў вырашальным паядынку адзіночнага разраду US Open легендарную амерыканку Серэну Уільямс - 6:3, 7:5.

У фінале мужчынскага адзіночнага разраду іспанец Рафаэль Надаль чацвёрты раз выйграў US Open, перамогшы расійскага тэнісіста Данііла Мядзведзева ў пяцісэтавым паядынку - 7:5, 6:3, 5:7, 4:6, 6:4. Гэта захапляючае процістаянне доўжылася амаль 5 гадзін.

Пераможцамі спаборніцтваў мужчынскіх пар сталі калумбійцы Хуан-Себасцьян Кабаль і Роберт Фарах, якія перамаглі ў фінальным матчы аргенцінска-іспанскі дуэт Арасіа Себальяс / Марсэль Гранольерс - 6:4, 7:5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі