Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 студзеня 2022, 10:12

Рэкардсменам НХЛ па колькасці згуляных матчаў запар стаў Кіт Яндл

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца "Філадэльфіі" Кіт Яндл стаў рэкардсменам рэгулярных чэмпіянатаў НХЛ, правёўшы 965-ы матч запар без пропускаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Серыя 35-гадовага амерыканца стартавала 26 сакавіка 2009 года. У гэты перыяд абаронца таксама выступаў за "Фінікс/Арызону", "Рэйнджэрс" і "Фларыду". Яндл перасягнуў рэкорд Дуга Джарвіса (964 матчы запар), які гуляў у НХЛ з 1975 па 1987 год. На трэцім месцы ў гісторыі лігі ідзе нападаючы "Арызоны" Філ Кесел, на рахунку якога 941 гульня запар (серыя іграка прадаўжаецца).

У бягучым сезоне Яндл правёў 43 матчы, у якіх набраў 13 ачкоў. Усяго на рахунку новага рэкардсмена Лігі 1075 гульняў у НХЛ.

Гістарычны вынік абаронца "Філадэльфіі" быў азмрочаны чарговай няўдачай яго каманды: сёння "лётчыкі" ўступілі "Айлендэрс" 3:4. Паражэнне стала для "Флаерс" 13-м запар - гэта новы антырэкорд клуба па працягласці серыі без перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі