Рыгор Пякарскі. Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Настасся Куляшова і Рыгор Пякарскі сталі прызёрамі другога этапу міжнароднай серыі па плаванні Mare Nostrum, які стартаваў у французскім горадзе Кане-ан-Русіён, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Куляшова заваявала серабро на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Па выніках ранішніх папярэдніх заплываў беларуска стала другой сярод 35 дзяўчат, у вячэрнім фінале таксама фінішавала другой з часам 26,13 сек., уступіўшы ўсяго дзве сотыя секунды Тэйлар Рак з Канады. На мінулым тыдні Настасся ўзяла бронзу на этапе Mare Nostrum у Манака.
У тым жа відзе праграмы ў мужчын на п'едэстал падняўся Рыгор Пякарскі. Раніцай беларус быў сёмым сярод 93 чалавек, а ў вырашальным заплыве паказаў другі рэзультат (23,26 сек.). Перамогу атрымаў канадзец Ілья Харун. Таксама 27 мая наш Уладзімір Мамекін заняў дзявятае месца на дыстанцыі 50 м на спіне і стаў 16-м на дыстанцыі 200 м.-0-