Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2020, 16:07

Перанесены паядынак "Дынама" і "Лакаматыва" ў чэмпіянаце КХЛ адбудзецца 16 кастрычніка

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перанесены паядынак мінскага "Дынама" і яраслаўскага "Лакаматыва" ў чэмпіянаце КХЛ, які павінен быў адбыцца 19 верасня, пройдзе 16 кастрычніка. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце "зуброў", паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча пачнецца ў 19.00. Акрамя матчу з яраслаўцамі мінчане згуляюць з "Сочы" (7 кастрычніка), "Куньлунем" (9 кастрычніка), рыжскім "Дынама" (11 кастрычніка) і "Спартаком" (18 кастрычніка).

Такім чынам, дамашняя серыя "зуброў" у кастрычніку будзе ўключаць пяць паядынкаў.

Рашэнне аб новых тэрмінах правядзення сустрэчы з "Лакаматывам" ліга прыняла на аснове артыкула 55 спартыўнага рэгламенту КХЛ і па ўзгадненні з клубамі.

Нагадаем, што матч паміж камандамі быў перанесены ў сувязі з выяўленымі выпадкамі заражэння COVID-19 ігракоў "Лакаматыва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі