Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Памёр вядомы беларускі трэнер Пётр Яноўскі

Спорт 21.11.2019 | 14:00
Пётр Яноўскі. Фота Міністэрства спорту і турызму
Пётр Яноўскі. Фота Міністэрства спорту і турызму

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 86-м годзе жыцця памёр вядомы савецкі і беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер БССР, ганаровы грамадзянін горада Бабруйска Пётр Яноўскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Калі Пётр Яноўскі быў дзеючым атлетам, неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах БССР у розных відах спорту, з'яўляўся прызёрам Спартакіяды народаў СССР і чэмпіянату Савецкага Саюза.

У 1967 годзе ўладкаваўся на работу трэнерам па веславанні ў ДЮСШ нумар 1 горада Бабруйска. З 1986 года працаваў на пасадзе трэнера-выкладчыка па веславанні на байдарках і каноэ ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сярод яго выхаванцаў - знакамітыя беларускія весляры-канаісты алімпійскія чэмпіёны Аляксандр і Андрэй Багдановічы, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету Аляксандр Жукоўскі, бронзавы медаліст чэмпіянату свету - 2015 і еўрапейскага першынства гэтага ж года Максім Пятроў.

Пётр Яноўскі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама ордэнам Пашаны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.