Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2020, 09:43

Наступны сезон чэмпіянату Італіі па футболе можа прайсці ў новым фармаце

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступны сезон чэмпіянату Італіі па футболе можа прайсці ў новым фармаце. Аб гэтым паведамляе партал "Газета.Ru" са спасылкай на выданне La Repubblica.

Розыгрыш чэмпіянату Італіі быў прыпынены ў сакавіку з-за пандэміі каранавіруса. Міністр спорту Вінчэнца Спадафора заявіў у канцы мая, што турнір будзе адноўлены 20 чэрвеня. Апошні тур плануюць завяршыць 23 ліпеня.

Фармат наступнага сезона можа быць зменены ў тым выпадку, калі чэмпіянат не пачнецца да 12 верасня. Тады ліга будзе падзелена на два дывізіёны па 10 каманд у кожным. У канцы розыгрышу будзе прадугледжаны плэй-оф.

Лідарам італьянскай Серыі А з'яўляецца турынскі "Ювентус", які ў 26 турах набраў 63 ачкі. Другое месца займае рымскі "Лацыа" (62). Замкнуў тройку лідараў "Інтэр" (54).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі