Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 17:35

Нарвегія лідзіруе ў медальным заліку Алімпійскіх гульняў у Пекіне, у беларусаў другое серабро

14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены зборнай Нарвегіі па-ранейшаму ўзначальваюць медальны залік XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў. У скарбонцы беларускай каманды два сярэбраныя медалі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другую ўзнагароду алімпійскай зборнай Беларусі сёння прынесла чэмпіёнка АГ-2018 Ганна Гуськова. У фінале жаночых спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы 29-гадовая мінчанка заваявала серабро, уступіўшы толькі кітаянцы Сюй Мэнтаа. Раней сярэбраным прызёрам пекінскіх Гульняў стаў біятланіст Антон Смольскі, які заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы. Цяпер каманда Беларусі з дзвюма сярэбранымі ўзнагародамі займае 22-е месца ў медальным заліку.

Лідзіруюць нарвежцы - 21 узнагарода (9, 5, 7). Другой ідзе каманда Германіі - 15 медалёў (8, 5, 2), трэцяе месца займаюць спартсмены ЗША - 16 (7, 6, 3). На алімпійскі п'едэстал ужо паднімаліся прадстаўнікі 26 краін.

Усяго сёння было разыграна 4 камплекты ўзнагарод.

Фрыстайл. Жанчыны. Акрабатыка

1. Сюй Мэнтаа (Кітай),

2. Ганна Гуськова (Беларусь),

3. Меган Нік (ЗША).

Фігурнае катанне. Танцавальныя дуэты

1. Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізерон (Францыя),

2. Вікторыя Сініцына / Мікіта Кацалапаў (Расія),

3. Мэдысан Хабел / Закары Донах'ю (ЗША).

Бабслей. Жанчыны. Манабоб

1. Кейлі Хамфрыс (ЗША),

2. Элана Маерс-Тэйлар (ЗША),

3. Крысцін дэ Бруін (Канада).

Скачкі з трампліна. Мужчыны. Каманды

1. Аўстрыя,

2. Славенія,

3. Германія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі