Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2022, 19:31

Мінскае "Дынама" перамагло футбалістаў "Гомеля" ў чэмпіянаце Беларусі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць стартавыя сустрэчы 22-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай з іх мінскае "Дынама" на полі сталічнага стадыёна "Трактар" прымала футбалістаў "Гомеля" і атрымала вікторыю з рэзультатам 3:0. Галявы дубль у гэтай сустрэчы аформіў Дзяніс Грачыха, яшчэ адзін мяч забіў Арцём Быкаў.

У першым крузе мінчане перамаглі гамяльчан на іх арэне з мінімальнай перавагай - 1:0. Дынамаўцы не ведаюць паражэнняў ужо восем тураў запар, мінулы ўік-энд яны згулялі ўнічыю ў гасцях у барысаўскага БАТЭ - 0:0. Гомельскія футбалісты пацярпелі трэцяе фіяска запар: перад сённяшнім матчам яны прайгралі ў сябе дома БАТЭ (0:1) і салігорскаму "Шахцёру" (0:3).

У цэнтральным паядынку сённяшняга гульнявога дня "Шахцёр" прыме ў Салігорску сталічны "Энергетык-БДУ". Акрамя таго, футбалісты БАТЭ згуляюць у гасцях у "Віцебска".

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца заўтра: "Слуцк" - "Белшына" (Бабруйск), "Іслач" (Мінскі раён) - "Арсенал" (Дзяржынск), "Дынама" (Брэст) - "Славія" (Мазыр). Завершыцца тур у нядзелю, 18 верасня, матчамі "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Днепр" (Магілёў) і "Нёман" (Гродна) - "Мінск".

Турнірнае становішча ў чэмпіянаце Беларусі цяпер такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 43 ачкі (20 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 43 (21), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 41 (20), БАТЭ - 40 (21), "Іслач" (Мінскі раён) - 34 (21), "Мінск" - 33 (21), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 32 (21), "Гомель" - 31 (22), "Нёман" (Гродна) - 28 (21), "Славія" (Мазыр) - 26 (21), "Белшына" (Бабруйск) - 23 (21), "Слуцк" - 22 (21), "Віцебск" - 18 (21), "Дынама" (Брэст) - 18 (20), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (21), "Днепр" (Магілёў) - 12 (21).

Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца Бабір Абдзіхолікаў ("Энергетык-БДУ"), які забіў 20 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі