Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2019, 15:26

Марцэл Лічка пакідае пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Брэст"

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Марцэл Лічка пакідае сваю пасаду. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце футбольнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніцтва футбольнага клуба "Дынама-Брэст" прыняло рашэнне не прадаўжаць кантракт з чэшскім спецыялістам на наступны сезон. Клуб удзячны Марцэлу Лічку за праведзеную работу і яркі "залаты" год.

У структуры брэсцкага "Дынама" Марцэл Лічка, якому цяпер 42 гады, пачаў працаваць у 2018 годзе ў якасці асістэнта Радаслава Латала. Затым ён быў памочнікам Сяргея Кавальчука, а потым Аляксея Шпілеўскага, якога змяніў на пасадзе галоўнага трэнера.

У 2019 годзе пад кіраўніцтвам Марцэла Лічкі брэсцкае "Дынама" ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Беларусі, а таксама выйграла Суперкубак краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі