Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Марадона наведае матч Лігі Еўропы з удзелам брэсцкага "Дынама" ў Афінах

Спорт 18.07.2018 | 13:16
Дыега Марадона ў час сустрэчы. Фота ФК "Дынама-Брэст"
Дыега Марадона ў час сустрэчы. Фота ФК "Дынама-Брэст"

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыега Марадона наведае матч у адказ 2-га раўнда Лігі Еўропы з удзелам брэсцкага "Дынама" і "Атрамітаса", які адбудзецца 2 жніўня ў Афінах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай каманды.

Напярэдадні ад'езду ў Аргенціну, куды старшыня праўлення "Дынама-Брэст" адправіўся да родных, ён сустрэўся з футбалістамі каманды. Лепшы футбаліст ХХ стагоддзя паводле версіі ФІФА выступіў з невялікай прамовай і даў некалькі парад ігракам.

У ходзе візіту ў Брэст Марадона таксама наведаў матч чэмпіянату Беларусі, у якім "Дынама" ўступіла ў родных сценах салігорскаму "Шахцёру" - 1:3.

Першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж брэсцкім "Дынама" і грэчаскім "Атрамітасам" адбудзецца 26 ліпеня на поле беларускай каманды.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.