Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2021, 14:20

Льюіс Хэмілтан выйграў першы ў сезоне этап "Формулы-1"

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў новым сезоне этап "Формулы-1" выйграў трыумфатар мінулага сезона брытанскі пілот каманды "Мерседэс" Льюіс Хэмілтан, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трасу Гран-пры Бахрэйна брытанец, які з'яўляецца сяміразовым чэмпіёнам "каралеўскіх гонак", пераадолеў за 1 гадз. 32 мін. 03,897 сек. Льюіс Хэмілтан толькі на самым фінішы вырваў перамогу ў нідэрландскага гоншчыка каманды "Рэд Бул" Макса Ферстапена, апярэдзіўшы яго ўсяго на 0,745 сек. Трэцяе месца заняў фінскі пілот "Мерседэса" Валтэры Ботас, ён адстаў ад пераможца на 37,383 сек.

Наступны этап "Формулы-1" пройдзе ў італьянскім горадзе Імала 18 красавіка. Усяго ў гэтым сезоне плануецца правесці 23 этапы, апошні з якіх намечаны на 12 снежня ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прымаюць удзел 10 каманд, у кожнай з якіх па два асноўныя пілоты. Гонкі "Формулы-1" праводзяцца з 1950 года. Самымі тытулаванымі з'яўляюцца Льюіс Хэмілтан і праслаўлены нямецкі пілот Міхаэль Шумахер, якія па 7 разоў станавіліся пераможцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі