Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2020, 13:58

Леанід Кучук стаў галоўным трэнерам футбалістаў мінскага "Дынама"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Леанід Кучук афіцыйна прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера футбалістаў мінскага "Дынама". На гэтай пасадзе ён змяніў Сяргея Гурэнку, які ўзначальваў каманду з чэрвеня 2019 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У бытнасць іграком Леанід Кучук, якому цяпер 60 гадоў, выступаў у "Гомсельмашы", віцебскім КІМе, "Маладзечне", мінскіх камандах "Атака" і "Дынама-93". Трэнерскую кар'еру пачаў у 1990 годзе. Пад яго кіраўніцтвам ціраспальскі "Шэрыф" 6 разоў станавіўся чэмпіёнам і па 3 разы выйграваў Кубак і Суперкубак Малдовы. Леанід Кучук прывёў маскоўскі "Лакаматыў" да бронзы чэмпіянату Расіі. У 2019 годзе ён узначальваў украінскі "Рух" з Львова.

У бягучым чэмпіянаце Беларусі мінскія дынамаўцы правялі 5 матчаў, атрымаўшы дзве перамогі і пацярпеўшы тры паражэнні. Цяпер мінскае "Дынама" займае 12-е месца ў турнірнай табліцы. Наступны паядынак сталічнае "Дынама" правядзе 24 красавіка ў гасцях у "Смалявіч".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі