Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2022, 14:36

Кавальчук: сусветны спорт без атлетаў Беларусі і Расіі - гэта фізкультура

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук на міжнародным навуковым кангрэсе "Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту" ў Мінску паразважаў аб цяперашнім становішчы сусветнага і беларускага спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітыка сёння стаіць вышэй за спорт, дзеячы спрабуюць праз спорт націскаць на людзей і ўкараняць свае так званыя каштоўнасці. Але што такое спорт? Для чаго ён прызначаны? У маім разуменні, патрэбны ён для таго, каб аб'ядноўваць людзей, і нават у алімпійскай хартыі МАК прапісаны гэтыя прынцыпы. Але людзі, якія сёння кіруюць вялікім спортам, нешта пераблыталі ў гэтым жыцці. Замест таго, каб аб'ядноўваць народы і рабіць спорт пляцоўкай для сяброўства, яны ўмешваюць туды палітыку. Хоць спорт без спартсменаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі - гэта фізкультура, турніры рэгіянальнага ўзроўню, асабліва спаборніцтвы па веславанні, мастацкай гімнастыцы, скачках на батуце, барацьбе, ды і па многіх іншых відах", - перакананы Сяргей Кавальчук.

Таксама міністр падкрэсліў важнасць беларуска-расійскіх адносін у сферы спорту. "Наша галоўная каштоўнасць - гэта не проста ўзаемадзеянне, а сяброўства паміж нашымі краінамі. Раней калегіі Мінспорту Беларусі і Расіі праводзіліся раз у два гады, а сёння - кожныя тры месяцы. І мы бачым станоўчую дынаміку. Для спартсмена галоўнае - спаборніцкая практыка, добрая канкурэнцыя і ўзнагароджванне, і ўсё гэта створана. У расійскіх калег ёсць добры тэрмін - імпартаапярэджанне, і мы сапраўды ідзём у гэтым напрамку. На нашых сумесных спаборніцтвах многія рэзультаты вышэйшыя, чым на еўрапейскіх першынствах. Мы - самадастатковыя дзяржавы, і трэба зрабіць так, каб мы ні ад каго не залежалі, каб ніхто не дыктаваў умовы. Калі мы выкарыстоўваем цяперашнюю сітуацыю, то выведзем наш спорт на новы ўзровень", - дадаў Сяргей Кавальчук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі