Фота Мінспорту
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ягор Дамарацкі стаў пераможцам мас-старту ў дывізіёне В на трэцім этапе Кубка свету па канькабежным спорце ў галандскім Херэнвене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыстанцыю 6400 м наш спартсмен пераадолеў за 7 мін. 59,91 сек. Па выніках забегу Дамарацкі набраў 63 балы, апярэдзіўшы прадстаўнікоў Францыі і Нарвегіі. Удзел у гонцы прынялі 22 канькабежцы. За перамогу ў групе В Ягор атрымаў 22 ачкі ў розыгрыш Кубка свету ў гэтай дысцыпліне. Пасля трох этапаў беларус з 31 балам ідзе ў заліку мас-стартаў трыццатым, прамыя пуцёўкі на Алімпійскія гульні возьмуць 24 мацнейшыя атлеты.
Акрамя таго, Дамарацкі на гэты момант займае 42-е месца ў стаерскай класіфікацыі (5000 м і 10 000 м). Для заваявання ліцэнзіі ў Мілан у гэтых відах праграмы неабходна трапіць у топ-15 агульнай табліцы. Вырашальны, чацвёрты этап Кубка свету, па выніках якога вызначыцца склад удзельнікаў Гульняў-2026, з 12 па 14 снежня прыме нарвежскі Хамар.-0-