Фота з архіва
8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на пасяджэнні 8 снежня ў Маскве адобрыла мадэльнае пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ пры выкарыстанні новых відаў зброі і тэхналогій у мэтах забеспячэння калектыўнай бяспекі і захавання прынцыпаў і норм міжнароднага гуманітарнага права, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне закранае пытанні сумеснага планавання і калектыўнага ўзаемадзеяння пры выкарыстанні новых відаў зброі і тэхналогій; сумеснага фінансавання, арганізацыйна-тэхнічнага, эканамічнага, навукова-метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння пры распрацоўцы і выкарыстанні новых відаў зброі і тэхналогій; правядзення сумеснай гуманітарна-прававой экспертызы новых відаў зброі і тэхналогій, якія прымаюцца на ўзбраенне бакамі і выкарыстоўваюцца нацыянальнымі кантынгентамі, што ўваходзяць у склад кампанентаў войскаў (калектыўных сіл) АДКБ.
Дакумент таксама ўстанаўлівае формы супрацоўніцтва краін у гэтай сферы. У прыватнасці, дзяржавы - члены АДКБ будуць праводзіць аперацыі па спыненні незаконнага абароту новых відаў зброі і тэхналогій, сумесна распрацоўваць стандарты павышэння абароненасці крытычна важных аб'ектаў ад новых відаў зброі і тэхналогій, забяспечваць калектыўныя сілы АДКБ новымі відамі зброі, а таксама абменьвацца вопытам па распрацоўцы, вытворчасці, выкарыстанні, утылізацыі, абароне ад уздзеяння новых відаў зброі і тэхналогій.

На пасяджэнні прыняты таксама рэкамендацыі па ўдасканаленні заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ у сферы грамадзянскай абароны, па збліжэнні і гарманізацыі крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ у галіне бяспекі крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры, па гарманізацыі крымінальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ, што ўстанаўлівае адказнасць за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва.
Акрамя таго, ПА АДКБ прыняла мадэльны закон аб процідзеянні тэрарызму.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.-0-