Фота з архіва
(Абноўлена 12:35)
7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 7-9 снежня наведвае Расійскую Федэрацыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Спікер 7-8 снежня прыме ўдзел у мерапрыемствах Парламенцкай асамблеі АДКБ у Маскве. У сталіцы Расіі гэтымі днямі пройдзе пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ і 18-е пленарнае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ.
А 9 снежня ў Маскве чакаецца ўдзел старшыні Палаты прадстаўнікоў, першага намесніка старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў пасяджэнні 69-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.-0-
Фота Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
