Сцяг Чацвер, 22 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 снежня 2025, 16:58

Пяскоў: Крамлю важна зразумець вынікі работы ЗША з Кіевам пасля сустрэчы з Уіткафам у Маскве
 

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крамлю важна зразумець вынікі работы ЗША з Украінай пасля сустрэчы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывенам Уіткафам і зяцем амерыканскага лідара Джарэдам Кушнерам. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"Вы ведаеце, што была праведзена грунтоўная работа ў Маскве на сустрэчы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам. І потым Уіткаф і Кушнер на аснове тых жа вынікаў, якія былі дасягнуты ў Маскве, працавалі ўжо з дэлегацыяй украінскіх перагаворшчыкаў, - сказаў Пяскоў. - Цяпер нам важна зразумець, якія вынікі гэтай работы".

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ звярнуў увагу на тое, што для дасягнення выніку неабходна працаваць у цішыні. "Відавочна, што цяпер бакі ўсё ж больш разумеюць, што працаваць трэба ў цішыні. Такая работа не можа весціся абсалютна публічна. Гэта не канструктыўна. Галоўнае, што гэта не дае дасягнуць вынікаў", - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Крамля таксама закрануў тэму адносін Расіі і ЗША. Паводле яго слоў, Масква бачыць перспектыву рэстаўрацыі двухбаковых адносін пры ўстараненні "раздражняльнікаў", якія цяпер ёсць.

2 снежня ў Крамлі адбылася сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывенам Уіткафам і зяцем амерыканскага лідара Джарэдам Кушнерам. Перагаворы былі прысвечаны ўрэгуляванню канфлікту ва Украіне. З боку Расіі ў іх таксама ўдзельнічалі памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў і спецпрадстаўнік па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, гендырэктар РФПІ Кірыл Дзмітрыеў. Ушакоў назваў сустрэчу карыснай і канструктыўнай. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прадаўжаць кантакты.

Пазней у Фларыдзе адбыліся трохдзённыя перагаворы прадстаўнікоў ЗША і Украіны. Па іх выніках Уіткаф і Кушнер правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім. Паводле звестак партала Axios, амерыканскі бок на перагаворах з Кіевам шукае новы падыход да ўрэгулявання тэрытарыяльных спрэчак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі