Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Канадскі галкіпер Дэні Тэйлар падпісаў кантракт з ХК "Дынама-Мінск"

Спорт 29.11.2019 | 12:13
Дэні Тэйлар
Дэні Тэйлар

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канадскі галкіпер Дэні Тэйлар падпісаў кантракт з хакейным клубам "Дынама-Мінск". Двухбаковае пагадненне разлічана на два сезоны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "зуброў".

Канадскі варатар прыбыў на прагляд у клуб у пачатку лістапада і паспеў правесці адзін паядынак. Па выніках прагляду з ім вырашана было заключыць паўнацэнны кантракт.

Дэні Тэйлар ужо гуляў у "Дынама" ў сезоне-2014/2015, які быў адным з найбольш паспяховых у гісторыі каманды. Акрамя "Дынама", канадзец выступаў у "Лос-Анджэлесе", "Калгары", "Атаве", "Гамбургу", "Фер'естадзе", "Медвешчаку", "Спарце" і "Сібіры".

Генеральны дырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў адзначыў, што канадзец, прыбыўшы на прагляд, вельмі добра паказаў сябе ў трэніровачным працэсе, спадабаўся трэнерскаму штабу адказным, прафесійным стаўленнем да справы. "Ён рэальна прымусіў шавяліцца іншых нашых варатароў, якія адчулі канкурэнцыю, дыханне ў спіну. Гэтага эфекту мы і дабіваліся, бо самазаспакоенасць - найгоршае адчуванне для спартсмена. Пры гэтым мы не баімся, што Дэні закрые шлях у вароты нашым, беларускім ігракам. У нас склалася дакладнае разуменне, што цяпер ім лепш гуляць у фарм-клубах, чым эпізадычна атрымліваць гульнявую практыку ў аснове, большую частку часу праводзячы на лаўцы", - сказаў Дзмітрый Баскаў.

Таксама ён дадаў, што Дэні Тэйлар у выпадку камандзіравання ў чэмпіянат Беларусі будзе выступаць за мінскае "Юнацтва". Паводле яго слоў, канадзец заключыў пагадненне на вельмі прымальных для "зуброў" умовах, што дае магчымасць мінскаму клубу аптымальна збалансаваць бюджэт з прыцэлам на перспектыву.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.