Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2019, 16:49

"Ювентус" 35-ы раз стаў чэмпіёнам Італіі, "Пары Сен-Жэрмен" 8-ы раз лепшы ў Францыі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У двух футбольных топ-чэмпіянатах Старога Свету ў мінулы ўік-энд датэрмінова вызначыліся ўладальнікі золата, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Турынскі "Ювентус" за пяць тураў да фінішу аформіў свой 35-ы і восьмы запар чэмпіёнскі тытул у Італіі. У дамашнім паядынку 33-га тура футбалісты "старой сіньёры" атрымалі валявую вікторыю над "Фіярэнцінай" 2:1 і, набраўшы 87 ачкоў, сталі недасягальнымі для канкурэнтаў. У бліжэйшага праследавацеля - "Напалі" - на 20 балаў менш і гульня ў запасе.

У Францыі таксама за пяць тураў да заканчэння чэмпіянату сваё восьмае золата заваяваў "Пары Сен-Жэрмен", які перамог у сябе дома "Манака" з лікам 3:1. Пасля 33 праведзеных матчаў у актыве парыжан 84 ачкі, а ў "Ліля", які ідзе другім, - 65 заліковых балаў.

У іспанскім першынстве развязка яшчэ не настала, але галоўны прэтэндэнт на чэмпіёнства "Барселона" поўным ходам ідзе да свайго 26-га па ліку тытула. У 33-м туры клуб з каталонскай сталіцы перамог на сваёй арэне "Рэал Сасьедад" 2:1 і набраў 77 ачкоў. Праследавацелі "Барсы" з Мадрыда таксама дабіліся перамог: "Атлетыка" перамог на выездзе "Эйбар" - 1:0, а "Рэал" у сябе дома не пакінуў шанцаў гасцям з "Атлетыка" (Більбаа) - 3:0. У актыве "Атлетыка" стала 68 ачкоў, у "Рэала" на 4 балы менш.

У астатніх топ-чэмпіянатах барацьба за медалі ў самым разгары. У англійскай прэм'ер-лізе лідзіруе "Ліверпуль", у якога 88 ачкоў пасля 35 сустрэч, "Манчэстэр Сіці" адстае на два ачкі, але мае гульню ў запасе. За чатыры туры да заканчэння чэмпіянату Германіі яшчэ нічога не ясна. Мюнхенская "Баварыя" ў 30-м туры з цяжкасцю перамагла ў сябе дома брэменскі "Вердэр" - 1:0, а яе галоўны канкурэнт дортмундская "Барусія" ў гасцях разграміла футбалістаў "Фрайбурга" з лікам 4:0. У "Баварыі" 70 балаў, "Барусія" адстае ўсяго на адно ачко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі