Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" сёння правядзе першы паядынак у рамках чарговай дамашняй серыі матчаў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Госцем "Мінск-арэны" ў панядзелак будзе адзін з канкурэнтаў "Дынама" ў барацьбе за васьмёрку мацнейшых каманд Заходняй канферэнцыі - "Віцязь". На гэты момант мінчане апярэджваюць клуб з Балашыхі ўсяго на два ачкі: у "зуброў" 23 балы ў 21-м матчы і сёмы радок у табліцы, у саперніка 21 пункт за 22 гульні і дзявятая пазіцыя. У апошніх чыслах кастрычніка падмаскоўная каманда выглядала непераканаўча, пацярпеўшы чатыры паражэнні ў пяці паядынках, у тым ліку і ад мінскага "Дынама" (1:2).
Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава правялі канец мінулага месяца ненамнога лепш, атрымаўшы дзве перамогі ў пяці матчах. На фінішы мінулага гасцявога турнэ нашы хлопцы абыгралі "Тарпеда" (5:2). Нягледзячы на няроўны ход па сезоне, "Дынама" прадаўжае прыцягваць балельшчыкаў на трыбуны. Сталічны клуб з'яўляецца самым наведваемым у КХЛ (14 251 глядач у сярэднім на гульні) і ўваходзіць у топ-3 рэйтынгу Еўропы, уступаючы толькі "Кёльнер Хае" з Германіі (17 349) і швейцарскаму "Берну" (15 391).
Да вочнага паядынку ў "Мінск-арэне" тыднёвай даўнасці "Дынама" і "Віцязь" сустракаліся ў самым пачатку рэгулярнага чэмпіянату 11 верасня - тады ў Балашысе "зубры" атрымалі перамогу з вялікім лікам 5:1. Падмаскоўны клуб можна лічыць адносна зручным сапернікам для нашых хакеістаў: з апошніх дзевяці матчаў адзін супраць аднаго дынамаўцы выйгралі сем. Чарговая сустрэча каманд стартуе ў 19.30, гэта гульня будзе прысвечана памяці аднаго з лепшых ігракоў у гісторыі беларускага хакея Руслана Салея, якому 2 лістапада магло б споўніцца 50 гадоў.-0-