Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2021, 11:40

Грыгарчук пакідае "Шахцёр" пасля паражэння ў Лізе канферэнцый

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбалістаў салігорскага "Шахцёра" Раман Грыгарчук пакідае сваю пасаду, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне было прынята сумесна кіраўніцтвам клуба і ўкраінскім спецыялістам пасля паражэння ад люксембургскага клуба "Фола" (1:2) у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый. Разам з Раманам Грыгарчуком каманду пакідаюць і яго асістэнты. Імя новага настаўніка чэмпіёнаў Беларусі будзе аб'яўлена ў бліжэйшы час.

Гэты еўракубкавы сезон "Шахцёр" пачаў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, двойчы прайграўшы балгарскаму "Лудагорцу" з Разграда з аднолькавым рэзультатам 0:1. Паядынак у адказ 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый салігорскія футбалісты правядуць 29 ліпеня ў Люксембургу.

У чэмпіянаце Беларусі "Шахцёр" ідзе першым, набраўшы 40 ачкоў у 14 матчах. Другім ідзе барысаўскі БАТЭ, у якога 39 балаў пасля 16 праведзеных сустрэч, на 3-м месцы мінскае "Дынама", у якога 30 ачкоў. Матчы 17-га тура пройдуць 23-25 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі